Падчас збору подпісаў у Чысці. Фота забяспечанае Алесем Раткевічам.

На мінулым тыдні жыхары Чысці, пенсіянеры, падалі дакументы ў Маладзечанскі райвыканкам, каб зарэгістравацца ў члены выбарчай камісіі на выбарах прэзідэнта. 24 чэрвеня стала вядома, што нікога з іх не зарэгістравалі.

Яўген Тумель: Сярод альтэрнатыўных кандыдатаў ёсць дастойныя

Яўген Тумель. Фота забяспечанме героем публікацыі.

Чысцінец Яўген Тумель да пенсіі працаваў у будаўніцтве, быў майстрам на вытворчасці пластыкавых вокнаў, ахоўнікам на «Забудове». Цяпер, кажа, што і хацеў бы папрацаваць, але ў Чысці нідзе не ўладкуешся.

– Сабраў 12 подпі саў, – расказвае спадар Яўген. – Людзі падпісваліся без праблем. Палітыка мяне заўсёды цікавіла, а цяпер тым больш. Бачу, што ўжо
столькі год нічога не мяняецца. Гляджу, як па тэлебачанні на сходах у
Аляксандра Лукашэнкі ўсё толькі галовамі ківаюць. Ніхто не можа запярэчыць ці нешта прапанаваць.

Цяпер гляджу не толькі тэлебачанне, а і інтэрнэт. Магу ўбачыць альтэрнатыўных кандыдатаў. Сярод іх ёсць вельмі разумныя, сучас ныя, дастойныя. Я жыў у Польшчы, Варшаве, Арменіі. У сярэдзіне 1990-х вярнуўся.

Вельмі падтрымліваў тады дзеючую ўладу ў Беларусі. Нават спрачаўся з-за гэтага з сябрамі і калегамі. А цяпер упэўнены: нам патрэбныя перамены.

Ірына Дзеравянкіна: хацела прасачыць, ці справядлівыя выбары

Ірына Дзеравянкіна. Фота забяспечанае гераіняй публікаці.

Ірына Дзеравянкіна да пенсіі працавала санітаркай. Спачатку ў Чысці, потым у Мінску. Кажа, палітыкай да нядаўняга часу не цікавілася зусім:

– Толькі апошнім часам стала назіраць за палітычнымі падзеямі. Бачу жорсткія затрыманні, калі людзей хапаюць, б’юць. У мяне ёсць і дзеці, і ўнукі. І мне падумаць страшна, што з імі могуць так абысціся.

Ірына кажа, што заўсёды было актыўнай, ініцыятыўнай. Хацела быць патрэбнай і ў выбарчай камісіі, сачыць, каб усё адбывалася справядліва, без парушэнняў.

Алесь Раткевіч: раней подпісы было не сабраць, а цяпер людзі самі ішлі падпісацца

Алесь Раткевіч . Фота з архіва РГ.

Чысцінец Алесь Раткевіч мае досвед і дэпутацтва, і ўдзелу ў выбарчых камісіях, і збору подпісаў за кандыдатаў.

– Хадзіў на выбары прэзідэнта толькі ў 1994 годзе. Пасля расчараваўся, не бачыў дастойных. Таму не хадзіў. Цяпер жа, на маю думку, такія кандыдатуры з’явіліся. Абавязкова пайду на выбары. І непасрэдна ў дзень галасавання.

Спадар Алесь заўважае, што ў ранейшыя гады збор подпісаў быў вельмі маруднай спра вай:

– Я збіраў подпісы за аднаго кандыдата, стаяў на пікетах па некалькі гадзін. І добра было, калі за сем гадзін тры-чатыры подпісы збярэш.

Цяпер жа людзі самі тысячамі выходзілі падпісацца.

Алесь Раткевіч хацеў бы трапіць у камісію, каб на свае вочы ўбачыць, што ўсё адбываецца без парушэнняў. Калі за дзеючага прэзідэнта, значыць – за дзеючага, калі за альтэрнатыўнага – то за яго. Але каб усё было справядліва.

24 чэрвеня падчас анлайн-трансляцыі з Маладзечанскага райвыканкама абвясцілі, каго ўключаць у склад выбарчай камісіі. Ні адзін з нашых суразмоўцаў туды не трапіў, бо ў пададзеных дакументах была недакладнасць.

– Канешне, гэта наша ўпушчэнне, што не былі дастаткова ўважлівыя. Аднак я не раз працаваў у падобных камісіях. І ведаю, што раней тэлефанавалі і паведамлялі пра недакладнасці, каб была магчымасць іх паправіць. Тым больш, мы дакументы падалі за тыдзень да абвяшчэння вынікаў. Паспрабую пайсці назіральнікам, – падсумаваў Алесь Раткевіч.

• Текст доступен на языке: Русский