Фота realbrest.by.

У міліцыю Маладзечна прынеслі два знойдзеных мабільных тэлефоны. Маладзечанскі РАУС цяпер шукае ўладальнікаў.

10 чэрвеня ў Маладзечанскі РАУС звярнуўся 36-гадовы гараджанін. Ён паведаміў, што каля 20.30 паблізу дома №50 па вуліцы Узбярэжнай у Маладзечне знайшоў мабільны тэлефон Huawei у корпусе залацістага колеру.

18 чэрвеня ў міліцыю звярнулася 62-гадовая гараджанка. Яна распавяла, што раніцай, каля шасці гадзін, паблізу мяснога павільёна на прыпынку «Старое Места» знайшла мабільны тэлефон Sony чорнага колеру.

У Маладзечанскі РАУС заяў пра знікненне вышэйзгаданых мабільных тэлефонаў не паступала, паведамілі ў аддзеле.

Міліцыя просіць грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй аб уладальніках мабільных прылад альбо абставінах іх пакідання без нагляду, паведаміць па тэлефонах 102, 77-16-56 (аператыўна-дзяжурная служба), 8 (029) 516-92-35 альбо па адрасе: Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.

• Текст доступен на языке: Русский