У Мядзеле ўзбудзілі крымінальную справу: жанчына не плаціла выдаткі дзяржаве на ўтрыманне дзіцяці

У дачыненні да жыхаркі Мядзела райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу.

Крымінальную справу ўзбудзілі па частцы 3 артыкула 174 Крымінальнага кодэксу Беларусі:

«Ухіленне бацькоў ад утрымання дзяцей або ад кампенсацыі выдаткаў дзяржавы на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца ці знаходзіліся на дзяржаўным забеспячэнні».

Жанчына не выходзіла на працу больш за 10 працоўных дзён на працягу трох месяцаў без уважлівай прычыны.