Падчас леташняга фестывалю "Адна зямля" ў Маладзечне. Фота Зоі Хруцкай.

Пра гэта карэспандэнту паведамілі ў аддзеле культуры, ідэалогіі і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама.

– Усе масавыя мерапрыемствы адмененыя. Будзем глядзець, як складзецца сітуацыя. А пакуль фестываль пераносіцца на нявызначаны тэрмін, – адзначыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вікенці Адамовіч.

Нагадаем, што сёлета фестываль-конкурс павінен быў прайсці ў Валожыне. Менавіта гэты горад атрымаў эстафету на правядзенне мерапрыемства падчас фестывалю ў Маладзечне ў 2019 годзе.

«Адна зямля» – фестываль-конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, які праводзяць па чарзе на Валожыншчыне і ў адным з раёнаў беларускага Павілля: Маладзечанскім, Вілейскім, Мядзельскім, Ашмянскім, Смаргонскім, Астравецкім.

Першапачаткова заснавальнікамі фестывалю сталі аддзелы культуры Маладзечанскага, Валожынскага і Ашмянскага райвыканкамаў і рэдакцыя «Рэгіянальнай газеты». Пасля далучыліся прадстаўнікі іншых раёнаў Павілля.

Першы фестываль адбыўся ў 1999 годзе на стадыёне ў Чысці.

• Текст доступен на языке: Русский