Фота Аляксандры Парахні.

28 чэрвеня вёска Касута, што Вілейшчыне, сустракала высокапастаўленых гасцей. З нагоды Дня Канстытуцыі вёску наведаў пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.

Свята не выпадкова адзначаюць на Вілейшчыне – менавіта ў Касуце нарадзіўся і вырас Піліп Орлік, аўтар першай украінскай Канстытуцыі.

– Мы сабраліся тут, каб прыгадаць яго, – кажа Галіна Калюжная, старшыня камісіі беларускага грамадскага аб’ яднання ўкраінцаў “Ватра”. – Піліп Орлік – знакавая постаць не толькі для беларусаў і ўкраінцаў, але і для ўсяго свету. Яго добра ведаюць у Чэхіі, Аўстрыі і Швейцарыі.

Да ўрачыстасці ў Касуце далучыліся  першы сакратар пасольства Украіны Іван Башняк і кіруючая справамі Крывасельскага сельсавета Кацярына Лузько, а таксама прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары ў Беларусі.

– Для нас важна даглядаць гэта месца, – кажа Леанід Лысакабылка, намеснік старшыні маладзечанскай суполкі ўкраінцаў “Краяны”. – Ля мемарыяльнага камення мы штогод садзім кветкі, як і цяпер. Сёння дэлегацыя таксама наведала службу ў Свята-Петра-Паўлаўскай царкве.

Сёлета Канстытуцыі Піліпа Орліка спаўняецца 310 гадоў. Да гэтай даты яе выпусцілі ў двухмоўных варыянце – на ўкраінскай і беларускай мовах. Прэзентацыя кнігі адбылася 25 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.