Пра гэта карэспандэнту расказала старшыня Вілейскай раённай арганізацыі Асвод Алена Граковіч.
Першы трагічны выпадак здарыўся 27 чэрвеня на возеры ў вёсцы Латыгаль, што на Вілейшчыне. 29-гадовы мясцовы жыхар вырашыў акунуцца. Зайшоў у ваду і трапіў у яму. Вылезці не змог.
28 чэрвеня патануў мужчына ў Вілейцы. Ён пайшоў ставіць сеткі на возеры «Гусінка», што каля Віллянінага хутара. 54-гадовы рыбак залез у ваду і стаў тануць. Выратаваць яго не змаглі.
Па словах Алены Граковіч за апошні тыдзень работнікі Асвод зрабілі 110 папярэджанняў адпачывальнікам – за плаванне на матрасах і ныранне з іх, за знаходжанне на вадаёмах непаўналетніх дзяцей без бацькоў.
27 чэрвеня на Вілейскім вадасховішчы дваіх мужчын змаглі выратаваць.
• Текст доступен на языке: Русский