Фота finstat.info.

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершыла расследаванне крымінальнай справы аб махлярстве ў асоба буйным памеры.

Па дадзеных следства, 50-гадовая жыхарка Мядзельскага раёна некалькі гадоў падманам завалодала грашамі сямі чалавек на агульную суму больш за 109 тысяч рублёў. Фігурантка нідзе не працуе і была раней судзімая за аналагічныя злачынствы

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, абвінавачаная атрымлівала ад пацярпелых розныя сумы пад выдуманымі падставамі працаўладкавання на работу, афармлення дакументаў па атрыманні спадчыны, перапродажу дома, куплі тавараў, выплаты камісіі пры разблакоўцы банкаўскай карты. Некаторыя пацярпелыя, што чакалі вяртання сваіх грошай, а ў адказ чулі адгаворкі, звярнуліся ў міліцыю.

Так, у адной з пацярпелых жанчына ў 2013 годзе ўзяла спачатку ў доўг чатырыста долараў. Яна нібыта збіралася набыць кватэру дачцэ. Потым  ўгаварыла  яе ўзяць крэдыт у банку на суму больш за 2500 рублёў. Абяцала вярнуць доўг і выплочваць крэдыт, але абавязательствы не выканала.

Другую знаёмую фігурантка пераканала пазычыць сем тысяч долараў. Ёй распавядала пра выгадную здзелку – нібы збіраецца купіць дом, а потым прадаць даражэй.

На допытах жанчына віну не прызнала. Следчыя ўстанавілі, што атрыманыя грошы яна траціла на асабістыя патрэбы або часткова вяртала з іх папярэднія даўгі.

Следчыя дапыталі пацярпелых і сведак, агледзелі дакументы, мабільныя прылады. Да матэрыялаў крымінальнай справы далучылі напісаныя фігуранткай распіскі, звесткі з банкаў, раздрукоўкі тэлефонных злучэнняў, паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК ра Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Па высновах судова-псіхіятрычнай экспертызы жанчына не мае псіхічных захворванняў. Яна магла ўсведамляць фактычны характар ​​сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Дзеянні абвінавачанай кваліфікаваныя па частках 2, 3, 4  артыкула 209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Урон кампенсаваны на агульную суму больш за сем тысяч рублёў. На маёмасць фігуранткі  наклалі арышт на агульную суму больш за 74 тысяч рублёў. Да яе ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

 

• Текст доступен на языке: Русский