Вілейскае вадасховішча. Фота з архіва РГ.

Абодва здарэнні адбыліся на Вілейскім вадасховішчы, расказалі ў Вілейскай выратавальнай станцыі.

27 чэрвеня, каля 21.00, выратавальнікам паведамілі пра тое, што па Вілейскім вадасховішчы плыве мужчына. Як даведаліся выратавальнікі, чалавек выплыў з Рабуні і плыў да кемпінга «Рыбчына».

Аднак, прыкладна на сярэдзіне вадасховішча пачаўся шторм. Выратавальнікі падплылі да мужчына на катары, дасталі яго, перавезлі на бераг.

– Мужчына быў у нецвярозым стане, самастойна праплыў даволі шмат, каля двух кіламетраў прыблізна. Калі выратавальнікі дасталі яго, сказаў «дзякуй», – расказала старшыня Вілейскай раённай арганізацыі Асвод Алена Граковіч. 

Толькі разабраліся з адным выратаваным, паведамілі пра тое, што рыбаку ў раёне Навасёлак таксама патрэбная дапамога. Па словах Алены Граковіч, мужчына рыбачыў з лодкі. Але ў нейкі момант у ёй спусцілі балоны. Мужчыну выратавала тое, што ўсё здарылася недалёка ад былога вострава. Выратавальнікаў ён чакаў, стоячы па пояс у вадзе. Яго даставілі на бераг разам з лодкай.

Дваіх жа мужчын на вадаёмах Вілейшчыны не ўратавалі.

• Текст доступен на языке: Русский