Фота narachanka.by.

Ад 19 чэрвеня старшынёй суда Валожынскага раёна прызначылі Таццяну Несцярэўскую.

Таццяна Несцярэўская нарадзілася ў Валожыне. Скончыла БДУ па спецыяльнасці правазнаўства.

Пачынала працаваць Забрэзскай школе. Уся далейшая работа, пачынаючы ад лістапада 1987 года, звязана з юрыдычнай дзейнасцю. Пяць гадоў працавала сакратаром судовага пасяджэння суда Валожынскага раёна. Далей год была кансультантам натарыяльнай канторы раёна, юрысконсультам Валожынскага аддзялення № 6401 Ашчадбанка.

Ад 1994 па 1997 гады – следчы пракуратуры, памочнік пракурора Валожынскага раёна. Ад снежня 1997 пачынаецца пастаянная праца ў судзе Валожынскага раёна: на працягу пяці гадоў – суддзёй па адміністрацыйных справах і выканальніцкіх справах, суддзёй, паведамляюць у Валожынскім райвыканкаме.

• Текст доступен на языке: Русский