Свята адбудзецца 5 ліпеня на тэрыторыі храма ў Маладзечне святога Георгія Пабеданосца.

Храм месціцца каля «Батлейкі».

У 10:30 пачнецца святочная праграма. У яе межах – дабрачынны кірмаш, выстава фотаздымкаў і сувеніраў прыхода, прызы і падарункі.

Сабраныя сродкі пойдуць на лячэнне Лізы Лісоўскай. Дзяўчынка хварэе на спінальную мышачную атрафію другога тыпу.