Фота astrakhanfm.ru.

Паслы ЕС узгаднілі спіс 14 «бяспечных» краін, грамадзяне якіх змогуць уязджаць у краіны Еўрасаюза. З пераліку выключылі ЗША, Бразілію і Кітай. Пра гэта паведамляе BBC News.

У спісе Алжыр, Аўстралія, Грузія, Канада, Марока, Новая Зеландыя, Паўднёвая Карэя, Руанда, Сербія, Тайланд, Туніс, Уругвай, Чарнагорыя, Японія

Вялікабрытанія вядзе перамовы аб «паветраных мастах» з некалькімі дзяржавамі — членамі ЕС, каб каранавірус не цалкам блакаваў летнія вакацыі — самы загружаны сезон у Еўропе для турызму, у якім занятыя мільёны людзей.

Беларусі сярод «бяспечных» краін няма. Таксама, дарэчы, як Расіі, Украіны, Малдовы.

Працэдура ЕС у фармалізацыі спісу і крытэраў, паводле якіх краіны ацэньваюцца як «бяспечныя», павінна быць завершана да 12.00 аўторка. Адзначаецца, што пералік ухвалілі мінімум 55% краін ЕС.