У Вілейцы на скрыжаванні вуліц Шубіна і Незалежнасці па ініцыятыве УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама ўдасканалілі арганізацыю дарожнага руху.
У рамках рэгіянальнага плана мерапрыемстваў па зніжэнні аварыйнасці тут абсталявалі прыпадняты астравок бяспекі.
Гэта рашэнне дазволіла спрасціць складаную канфігурацыю скрыжавання. Кіроўцам стала зручней і бяспечней яго праязджаць. Таксама гэтыя змены станоўча паўплывалі і на перамяшчэнне пешаходаў.