Пра гэта паведамляюць у Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязей Белінвестбанка.
Тэхналогія продажу і праверкі білетаў у электронным выглядзе стала даступная жыхарам Вілейкі. Разлічыцца за білет у адзін клік проста ў салоне, выкарыстоўваючы толькі QR-код і смартфон, дае магчымасць мабільны плацежны сервіс Аплаці™. Можна будзе набыць і смарт-праязныя.

На аўтобусах, дзе ёсць такая паслуга, – спецыяльныя апазнавальныя знакі. Гэта налепка «Аплаці. Транспарт» на аўтобусе звонку. А ўнутры – спецыяльныя налепкі з QR-кодам.