Сёння, 30 чэрвеня, затрыманы падчас «ланцуга салідарнасці» 19 чэрвеня ў Маладзечне Мікола Алейнік падае заяву ў пракуратуру.
– Цяпер ідзём у пракуратуру падаваць заяву адносна некалькіх фактаў. Усяго шэсць пунктаў. Маё збіццё, тое, што мяне амапаўцы схапілі і зацягнулі ў бус. Таксама хай разгледзяць факты прымусу і ціску на мяне падчас падпісання папер у РАУС.
І факт магчымага прымянення зброі, зафіксаваны на фотаздымках.
Яшчэ адзін пункт – несвоечасовае аказанне медыцынскай дапамогі ў РАУС. Па словах Міколы, мадыкаў паклікалі толькі тады, калі пабачылі, што яму зусім дрэнна.
– Цяпер хаджу ў паліклініку, праходжу медыцынскае абследаванне. Пасля ўсіх падзей самаадчуванне зрачна пагоршылася, – падзяліўся Мікола.

Хлопец таксама распавёў, што разам з адвакатам яны абскардзілі вынесены ў Маладзечанскім судзе прыгавор – падалі скаргу ў Мінскі абласны суд. Цяпер чакаюць вынікаў.


Міколу Алейніку, затрыманаму на «ланцугу салідарнасці», далі 15 сутак