Вілейчукі і Барыс Цітовіч з апрацай. Фота з суполкі "Навіны Вілейкі і Вілейшчыны".

4 ліпеня ў вёсцы Заброддзе, на Вілейшчыне, дзе сям’я Цітовічаў стварае музей Першай сусветнай вайны, усталююць і асвецяць адноўлены крыж у памяць вілейскіх краязнаўцаў Віталя Кастэнкі і Анатоля Рогача.

Збор людзей і ўсталёўка крыжа ў 11.30. Асвячэнне – у 12.00.

Сёння, 1 ліпеня, Віталю  Кастэнку споўніўся б 71 год.

Вілейскія актывісты планавалі ў Дзень народзінаў Віталя Міхайлавіча ўсталяваць і ўрачыста адкрыць мемарыяльную дошку на доме, дзе жыў Кастэнка. З адпаведнай заявай звярталіся ў Вілейскі райвыканкам.

Але працэдура яшчэ праходзіць узгадненне і ініцыятыўная група не атрымала адказу.

 

• Текст доступен на языке: Русский