Фота ealth.24tv.ua.

Белкаапсаюз чакае добрага ўраджаю чарніц. Закупачная цана будзе не ніжэй за два рублі за кілаграм, паведаміла сёння  начальнік упраўлення нарыхтовак Белкаапсаюза Аксана Скіндар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

– У гэтым годзе мы чакаем ўраджай чарніц, грыбоў. Умовы надвор’я спрыяюць вядзенню нарыхтовак. Сёння складана сказаць, якая будзе экспартная цана, але па закупачнай цане на тэрыторыі Беларусі мы ўжо вызначаемся – пакуль гэта будзе не ніжэй 2 -2,3 рублі за 1 кілаграм смежых чарніц, – адзначыла Аксана Скіндар.

Што тычыцца закупкі клубніц, то, як патлумачыла Аксана Скіндар, надвор’е пагоршыла ўмовы для нарыхтоўкі гэтай ягады. Тым не менш, спажыўкааперацыя разлічвае захаваць аб’ёмы нарыхтоўкі 2019 года.

• Текст доступен на языке: Русский