Кароткачасовыя дажджы і да 30 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 2 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы, днём месцамі моцныя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль, днём – 24-30.

• Текст доступен на языке: Русский