Падчас адной з экспедыцый па шляху Тышкевіча. Фота hutorkomaryszki.by.

3 ліпеня краязнаўца і педагог Міхаіл Петух разам з групай юных турыстаў з клуба «Чарапашкі» стартуе па Віліі пад дэвізам «Шляхам Тышкевіча» ў памяць аб экспедыцыі па рацэ Віліі графа Канстанціна Тышкевіча (1857 год).

У 10.30 сплаў будзе праходзіць па Віліі ў раёне Ніжняга парку. Да юных вілейскіх турыстаў далучацца таксама турысты з Ашмянаў, Смаргоні і іншых гарадоў.

Вилейскі райвыканкам дазволіў зладзіць бівак – абсталяванае месца адпачынку – у Ніжнім парку, у Вілейцы, з захаваннем усіх мер бяспекі.

• Текст доступен на языке: Русский