Фермерская гаспадарка «Вятлоў».

Калі няма якаснага прадукта на рынку, бізнесмен разумее, што гэта незанятая ніша.

Менавіта так стварылі фермерскую гаспадарку «Вятлоў» у Дамашах на Маладзечаншчыне. Цяпер Ігар Вятлоў узначальвае гаспадарку, а жонка Вольга працуе галоўным бухгалтарам. Гаспадарка, якая раскінулася на плошчу ў сто гектараў, пачалася з некалькіх саджанцаў.

Пачалі з некалькіх саджанцаў

Ігар нарадзіўся ў Залессі Смаргонскага раёна, Вольга – у Казахстане. Маладая сям’я некалькі разоў мяняла месца жыхарства, пакуль не асела ў Дамашах. Гаспадар вырашыў пасадзіць на ўчастку некалькі саджанцаў, але ніводны з іх не прыжыўся.

Зразумеў, што гэта праблема, пачаў займацца дрэвамі сам. Спярша для ўласнага ўчастка. А пасля ў яго пачалі замаўляць саджанцы іншыя.

Гаспадары ўбачылі, што попыт расце з кожным годам, справа выгадная, а збываць атрымліваецца без праблем. Так і пачалі развіваць сваю справу. Фермерскую гаспадарку запусцілі ў 2003 годзе.

Кіраўнік гаспадаркі Ігар Вятлоў.

Як разрасліся

Цяпер гаспадарка займае 100 гектараў. 70 з іх – сад, два гектары клубніц. Сад  прыносіць у асноўным яблыкі і грушы, якія гаспадарка экспартуе пераважна на Расію. Летась экспартавалі 700 тон пладоў з сада.

«Вятлоў» прадае 150-200 тысяч саджанцаў за год. Гэта яблыкі, грушы, слівы, персікі, абрыкосы, агрэст, вішні, чарэшні, парэчкі.

Тут вырошчваюць і свае саджанцы, і трымаюць матачнікі. Кіраўніцтва прыйшло да высновы, што больш надзейна весці дрэва ад самага пачатку.

Галоўны бухгалтар Вольга Вятлова (справа) і брыгадзір Марына Гурыновіч.

Знайсці работнікаў няпроста

Спачатку ўсімі справамі займаліся Вольга і Ігар – самі прышчаплялі дрэвы, палолі, даглядалі ўчастак. Але з кожным годам аб’ёмы нарошчвалі, і да справы далучалі памочнікаў. Цяпер у штаце працуе шэсць чалавек. Гаспадары кіруюць працэсам з аграномам і кантралююць усю працу, аграном размяркоўвае задачы на брыгадзіраў. У сезон запрашаюць на працу работнікаў па дагаворы падрада.

У час збору яблык на гаспадарцы можа працаваць і 50-60 чалавек. Сезонныя работнікі часта замяняюцца – праца ў садзе фізічна цяжкая. Напрыклад, цяпер у сезон клубніц за рабочы дзень неабходна пад сонцам сабраць 50 кілаграмаў ягад. За гэта работнік зарабляе 20 рублёў. Такая праца не для кожнага, таму некаторыя працуюць не больш за адзін дзень.

Надзейныя і працавітыя работнікі ў вёсцы – знаходка. Адшукаць добрага работніка на пастаянную аснову – адзін з выклікаў для кіраўнікоў.

Брыгада па прыборцы яблык.

Калі патрэбна падтрымка

Вольга расказвае, што фермерскія гаспадаркі могуць разлічваць на сур’ёзную падтрымку ад дзяржавы. Ян ўдзельнічаюць у праграмах развіцця, што істотна дапамагае развівацца. Дапрыклад, па адной праграме набылі агароджу, тэхніку ў лізінг. Іншы раз ім выдзелілі дастаткова ўгнаенняў і сродкаў абароны раслін.

Надзейным партнёрам у бізнесе з’яўляецца «Белаграпрамбанк». Вольга расказала, што двойчы звярталіся па крэдыты менавіта ў гэты банк. Для бізнесменаў важна, што працэдура займала мінімум часу – работнікі банка самі рыхтавалі дакументы.

Па першым крэдыце набылі халадзільнае абсталяванне ў сховішча, аўтамабіль для перавозкі людзей, сельскагаспадарчую тэхніку. Па другім – халадзільнае абсталяванне ў другую камеру, сродкі для апрацоўкі раслін.

Зручнай прапановай быў овердрафт аб «Белагарапрамбанка» – магчымасць карыстацца сродкамі, калі няма грашовых паступленняў. Гэта стала яшчэ адным фактарам, які дапамагае штогод развіваць фермерскай гаспадарцы.

УНП 100693551

Як захаваць бізнес на рынку дамафонаў

Хочаш дасягнуць поспеху – спярша папрацуй у канкурэнта

Адкрылі салон, таму што такога ў горадзе не было

Праца ў сельскай гаспадарцы – для тых, хто мае сілу волі