Фота Настассі УТКІНАЙ.

Аляксандр Лукашэнка сёння падчас уручэння дзяржаўных узнагарод асабліва адзначыў працу медыкаў, якія знаходзяцца на перадавой барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй, піша БЕЛТА.

Ён падкрэсліў, што Беларусь прадэманстравала палітычную здаровую і народную мудрасць. «На перадавой праз каронавірусную інфекцыю апынуліся медыкі, — канстатаваў ён. — Наша сістэма аховы здароўя выстаяла.

Але мы не зніжаем градус барацьбы, хоць ужо сёння можна сказаць: мы перамаглі. І пасля канчатковай перамогі над СОVID-19 абавязкова асобна сустрэнемся з нашымі дактарамі, якія сёння ўсё яшчэ на пасту».

Паводле звестак Мінздароўя, апошнія тыдні ў Беларусі фіксуецца зніжэнне выпадкаў каронавіруса. Так, ад 26 чэрвеня кожны дзень менш за 400 выпадкаў. 28 чэрвеня было — 380, 29 чэрвеня — 318, 30 чэрвеня — 328, 1 ліпеня — 306. 

• Текст доступен на языке: Русский