Аўтар скульптурнай кампазіцыя – віляйчук Валеры Апарык. Ідэйны натхняльнік – дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў.
– Неяк прачытаў у Адама Кіркора легенду пра Чорта, які зазлаваў на раку Вілію і хацеў засыпаць яе ля вёскі Малмыгі. Вёска знаходзілася паміж Куранцом і Вілейкай, а цяпер затопленая вадасховішчам, – расказвае Ігар Сямёнавіч. – З гэтай мэтай Чорт прыцягнуў мех зямлі. Калі ён з мехам набліжаўся да ракі, заспяваў певень. Чорт спалохаўся і высыпаў зямлю. Утварыўся курган, які сталі называць Чортавай гарой.
Дарэктар каледжа крыху апрацаваў легенду, расказаў яе майстру Валерыю Апарыку. І ў выніку легенда ўвасобілася ў камяні.
• Текст доступен на языке: Русский