Паляванне на кратоў для маладзечанскага пенсіянера скончылася трагедыяй

Паляванне на кратоў для маладзечанскіх пенсіянераў у Вытрысках Мядзельскага раёна скончылася трагедыяй.

Аб гэтым паведамляе Мядзельскі раённы аддзел Следчага камітэта.

У вёсцы Вытрыскі сям’я пенсіянераў з Маладзечна пражывала ў вяснова-летні перыяд.

Мужчына ў агародзе каля дома самастойна устанавіў металічныя пруты, да іх прыкруціў часткі правадоў, якія падключаў да разеткі 220 Вольт.

Са слоў жонкі, мужчына пры дапамозе правадоў адпуджваў кратоў ад агарода.

У другой палове дня 25 чэрвеня жанчына адправілася ў агарод, яе муж у гэты час займаўся хатнімі справамі ў двары дома. Праз гадзіну жанчына знайшла мужа ў агародзе без прыкмет жыцця, выклікала брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі, фельчары канстатавалі смерць мужчыны.

На момант агляду ў правай руцэ пенсіянера знаходзіўся металічны прут арматуры з прыкручаным провадам. На далоні ў мужчыны былі ранкі па тыпу электраметкі, аналагічную адмеціну знайшлі на паяснічнай вобласці злева. Іншыя цялесныя пашкоджанні адсутнічалі.

Раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.