Новы аўтавакзал.

З-за зніжэння колькасці пасажыраў Вілейскі аўтапарк №5 на пэўны час адмяняў рэйсы прыгарадных аўтобусаў. Ад 3 ліпеня некаторыя з іх аднаўляюць, паведамляюць у аўтапарку.

Глядзіце, якія:

№444 «Вілейка-Маладзечна». Штодзённа з аўтавакзала ў Вілейцы ў 15.05. З аўтавакзала ў Маладзечне – у 17.00.

№441с «Вілейка-Маладзечна» праз Шылавічы. Штодзённа з аўтавакзала ў Вілейцы ў 6.00. З аўтавакзала ў Маладзечне – у 8.40.

№211с «Вілейка-Забалацце». З аўтавакзала ў Вілейцы – па суботах у 6.00 і 14.55.

№209с «Вілейка-Селішча». З аўтавакзала ў Вілейцы – па нядзелях ў 6.30.

№206с «Вілейка-Рускае Сяло». З аўтавакзала ў Вілейцы – па суботах ў 14.30.

№215с «Вілейка-Лыцавічы-Баравыя».З аўтавакзала ў Вілейцы – па аўторках і чацвяргах у 13.10; па панядзелках, серадах і суботах – у 18.45.

№218с «Вілейка-Бубны». З аўтавакзала ў Вілейцы – па суботах у 17.20, па панядзелках, серадах і суботах – 18.45.

 

• Текст доступен на языке: Русский