У Валожынскім раёне мікрааўтобус ўляцеў у МАЗ: сем чалавек апынуліся ў бальніцы.
Сёння каля 10 гадзін на 81-м км аўтадарогі М6 «Мінск-Гродна» пасажырскі мікрааўтобус Mercedes сутыкнуўся са спадарожным грузавіком МАЗ.
У выніку аварыі пацярпелі сем пасажыраў іншамаркі, усе яны дастаўлены ў бальніцу.
За рулём маршруткі знаходзіўся мужчына, які, па папярэдняй інфармацыі, заснуў за рулём.
Зараз на месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС і следча-аператыўная група.