19 чэрвеня ў Віцебску ў рамках праекта «Мастацтва не мае межаў» адбыўся канцэрт «Я спяваю душой». Яго дала жыхарка Чысці, старшыня культурна-асветніцкага таварыства ўкраінцаў «Краяны» Ясенія Мікуліч.
Мерапрыемства ла дзіў Цэнтр культуры «Віцебск» і філіял Цэнтра нацыянальных культур пры падтрымцы ганаровага консула Ігара Калінічэнкі і старшыні Віцебскага гарадскога культурна-асветніцкага таварыства ўкраінцаў «Радаслаў» Генадзя Чарнаморанкі. Канцэрт прысвяцілі культуры Украіны.
– Мы разам з дачкой Валянцінай, якая часта мяне суправаджае, у Віцебску былі ўпершыню. Для нас зладзілі экскурсію. Шмат што ўразіла і запомнілася: ратуша, амфітэатр, вулічны клоўн, – дзеліцца ўражаннямі суразмоўца.
Да канцэрта Ясенія Мікуліч пачала рыхтавацца за некалькі месяцаў. Мерапрыемства павінна было адбыцца раней, але перашкодзіла хвароба спявачкі. У красавіку Ясенія за хварэла на каронавірус, трапіла ў бальніцу.

– Крыху адпачыўшы пасля хваробы, я пра цягнула рэпетыцыі і ўсё ж вырашыла ехаць у Віцебск на канцэрт, – працягвае жанчына. – Сваім выступленнем хацела данесці людзям кавалачак цудоўнай украінскай культуры.
Як заўсёды, Ясенію падтрымлівала яе сям’я – муж, дзеці, унукі, сябры і сваякі. З украінскай атрыбутыкай дапамаглі сябры з Мінска. Таксама, па словах суразмоўцы, яе творчасць падтрымліваюць у Чысцінскім Доме культуры. І на гэты раз яна ўдзячная дырэктару Генадзю Сушко. Тут дапамаглі і з беларускім касцюмам, і з музыкай.
Для выступлення спявачка абрала вядомыя пені на ўкраінскай і беларускай мовах. У прамым эфіры да канцэрта далучыліся гледачы з Кіева – спявачка Анастасія Мурміль і мастацтвазнаўца і пра дзюсар Таццяна Апанасенка.
– А яшчэ проста ў прамым эфіры зладзілі дэгустацыю баршчу. Пакаштаваўшы некалькі варыянтаў, я павінна была ўгадаць сапраўдны ўкраінскі боршч. І ўгадала! – рас павядае Ясенія.
Для Ясеніі гэта быў першы анлайнканцэрт. Таму прызнаецца, напачатку адчувала разгубленасць і хваляванне. Але падтрымка і душэўныя дыялогі паміж песнямі паступова супакоілі.
– На гэты раз дзей насць нашага маладзечанскага таварыства «Краяны» прадстаўляла я. Але ў нас шмат тале навітых людзей. Гэта Валянціна Кудрэвіч, Каміла Суша, Галіна Баян-Ключнікава, Леанід Лысакабылка, – прадставіла Ясенія сяброў аб’яднання, якім кіруе.
• Текст доступен на языке: Русский