У маладзечанскім парку. Фота Настассі УТКІНАЙ.

Сёння, каля 18.00, у маладзечанскім Парку Перамогі міліцыянеры падышлі да лаўкі з кампаніяй людзей, сярод якіх быў хлопец у майцы з нацыянальнай сімволікай. Міліцыянеры прапанавалі яму прайсці з імі.

Хлопца прывялі на пляцоўку, дзе мелася адбыцца разводка асабістага саставу з інструктажом. Карэспандэнтам «РГ» міліцыянеры патлумачылі, што прывялі хлопца для гутаркі.

На месцы падзей. Фота Настассі УТКІНАЙ.

Як распавялі журналістам людзі, у кампаніі якіх знаходзіўся хлопец, яго завуць Яўген Радзівілка. Калі карэспандэнты «РГ» падышлі да іх, яны сказалі, што Яўген толькі што патэлефанаваў ім і паведаміў, што яго вязуць у РАУС.

• Текст доступен на языке: Русский