Фота Настассі УТКІНАЙ.

Па стане на 3 ліпеня каронавірусам заразіліся 62 997 беларусаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 49 909 пацыентаў, 412 чалавек з пацверджаным раней COVID-19 памерлі.

За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 299 новых выпадкаў хваробы, паводле афіцыйных звестак, памерлі сем чалавек, 1171 пацыента выпісалі.

З пачатку распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 1 043 876 тэстаў. За апошнія суткі зрабілі 15 527 тэстаў, з іх 1,9% былі станоўчымі.

• Текст доступен на языке: Русский