Фота Настассі УТКІНАЙ.

У Беларусі на 4 ліпеня ачунялі і выпісаныя 50 669 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

На сёння зарэгістраваныя 63270 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. За суткі – 273. Усяго праведзена 1 059 299 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 418 пацыентаў з каронавірусам. За суткі – шэсць.