5 ліпеня Цэнтаравыбаркам абвясціў аб пачатку рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Паведамлене пра гэта размешчана на афіцыйным сайце, прысвечаным выбарам.
Паводле ЦВК, на гэты момант пададзеныя дакументы для рэгістрацыі ў якасці кандыдата ад сямі прэтэндэнтаў. Гэта Віктар Бабарыка, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандар Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, Валеры Цапкала, Сяргей Чэрачань.
Віктар Бабарыка ад 18 чэрвеня знаходзіцца ў СІЗА КДБ, у Валера Цапкалы забракаваная большая частка подпісаў.
Працэдура рэгістрацыі будзе доўжыцца да 14 ліпеня ўключна. Затым зарэгістраваныя кандыдаты маюць права пачаць агітацыю.
Датэрміновае галасаванне прызначана на 4-8 жніўня, выбары — на 9 жніўня. Вынікі Цэнтарвыбаркам павінен падвесці не пазней за 19 жніўня.
Другі тур выбараў, калі спатрэбіцца, павінен адбыцца на працягу двух тыдняў — да 23 жніўня.
• Текст доступен на языке: Русский