За вялікія выхадныя ад 3 да 5 ліпеня ў Маладзечне здарылася пяць аварый.
Па гэта расказала афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскай дзяржаўтаінспекцыі Дыяна Галуза.
Найбольш сур’ёзнае здарэнне адбылося ў 18:20 у Дзень вызвалення.
40-гадовы маладзечанец ехаў ад вуліцы Льва Талстога да скрыжавання Віленскай і Валынца. Пры павароце налева ён, кіруючы «Фольксвагенам», не саступіў дарогу «Вольве».
Кіроўца «Фольксвагена» не мае правоў, за рулём быў нецвярозым. Экспертыза паказала ў крыві 1,90 праміле алкаголя.