На месцы здарэння. Фота ГРАНС Маладзечна.

Пра тое, што гарыць лазня ў вёсцы Раеўшчына Маладзечанскага раёна, у службу МНС  паведамілі гаспадары пабудовы 6 ліпеня, каля трох гадзін ночы.

Калі прыехалі выратавальнікі, лазня гарэла адкрытым полымем. была небяспека, што загарыцца надворная пабудовы побач.

Агонь знішчыў дах лазні, сцены выгаралі знутры. Загарання другой надворнай пабудовы не дапусцілі. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаюцца парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад, альбо парушэнне правілаў прылады і эксплуатацыі электраабсталявання, паведамляюць у ГРАНС Маладзечна.

На месцы пажару. Фота ГРАНС Маладзечна.

Работнікі МНС нагаваюць, што прыведзеная ў парадак печ – ваша бяспека. Коміны павінны мець устаноўленую супрацьпажарную раздзелку, адступку да гаручых канструкцый. У межах паддашкавага памяшкання комін павінен мець цагляны мур, павінен быць атынкаваны і пабелены. На белым фоне добра бачны выхад дыму праз расколіны мура, што дазваляе раней заўважыць месца магчымага выхаду полымя і прадухіліць узнікненне пажару.Коміны штогод перад пачаткам ацяпляльнага перыяду павінны быць ачышчаныя ад сажы.

Што да электрапрыбораў, то, выходзячы з дому, адключайце іх. Вывучайце інструкцыю перад эксплуатацыяй. Кароткае замыканне – адна з найбольш частых прычын пажару.

  • не выкарыстоўвайце старыя правады
  • будзьце ўважлівыя падчас электрамантажных работ
  • сачыце за станам разетак і выключальнікаў
  • не выкарыстоўвайце пашкоджаныя электрапрыборы

У выпадку пажару тэлефануйце на 101 або 112.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский