У Насілаве кіроўца наехаў на 5-гадовага пешахода

У Насілаве на Маладзечаншчыне кіроўца наехаў на 5-гадовага пешахода.

Здарэнне адбылося 4 ліпеня каля 20 гадзін у Насілава. 36-гадовы мясцовы жыхар кіраваў аўтамабілем «Фольксваген» і на вуліцы Гастэлы наехаў на 5-гадовага пешахода.

Дзіця, па папярэдняй інфармацыі, знаходзілася на праезнай часткі дарогі. Пасля аказання медыцынскай дапамогі дзіця адпусцілі дадому.