Вілейскае вадасховішча. Фота Аксаны Ярашонак.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 7 ліпеня з-за навальніц, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Ноччу ў многіх раёнах, днём па паўднёвым усходзе чакаюцца навальніцы. Пры навальніцах месцамі магчымыя моцныя ліўні. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, ноччу ў асобных раёнах магчыма шквалістае ўзмацненне ветру да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад плюс 12 па паўночным захадзе да 19 градусаў вышэй за нуль па паўднёвым усходзе. Днём будзе 16-22 градусы цяпла, у паўднёва-ўсходніх раёнах – плюс 23-28.

• Текст доступен на языке: Русский