Фота Настассі УТКІНАЙ.

Сёння, 7 ліпеня, на Youtube-канале МУС Беларусі з’явілася відэа пад назвай «Маладзечна», на якім мужчына распавядае, чаму яго затрымалі.

— 3 ліпеня я здымаў супрацоўнікаў у парку. Па дурасьці. І для таго, каб проста хайпануць у Тэлеграме. Я ў далейшым абяцаю, што больш ніколі не буду нічога рабіць супрацьзаконнага і супрацьпраўнага, — кажа мужчына на відэа.

Мужчыну на відэа завуць Аляксандр Новік. «РГ» пісала пра суд і затрыманне Аляксандра.

Чытайце яшчэ: «Я нейкі злодзей?» Маладзечанца затрымалі пасля таго, як ён сфатаграфаваў амапаўцаў

«РГ» звязалася з Аляксандрам, каб той пракаментаваў відэазапіс.

— Не бачыў гэта відэа. Мяне не прымушалі, але памятаю, як здымалі. Здымаў чалавек, які быў у цывільным. Ён сказаў, што запісвае відэа на ўсялякі выпадак, калі я яшчэ раз што-небудзь такое зраблю. Не казалі, што гэта відэа будзе ў інтэрнэце.

• Текст доступен на языке: Русский