Аляксандр Новік.

6 ліпеня ў Маладзечна прайшоў суд над Аляксандрам Новікам, якога затрымалі 3 ліпеня ў парку.

Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», пра затрыманне праваабаронцы даведаліся толькі пасля тры дня пасля інцыдэнту.

Па інфармацыі ад знаёмых хлопца, 3 ліпеня Аляксандр Новік пайшоў у парк Перамогі і вырашыў зрабіць здымак машыны з АМАПам.

У выніку яго затрымалі і склалі пратакол аб непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП).

У судзе 6 ліпеня суддзя Інэса Южык прыняла рашэнне аштрафаваць Новіка на 10 базавых велічынь (270 рублёў).