Падчас сустрэчы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктара Свіло з калектывам раённых электрычных сетак прагучала пытанне: ці плануецца ў нашай сучаснай бальніцы ўстаноўка мамографа – прыбора для даследавання малочных залоз?

Пытанне Віктар Свіло пераадрасаваў галоўнаму доктару Астравецкай ЦРКБ Уладзіміру Мажэйку. Вось што ён адказаў:

– У Астравецкай ЦРКБ запланавана ўстаноўка рэнтгенаўскага мамографа ў рамках рэалізацыі праекта «Рэканструкцыя існуючай бальніцы пад комплекс будынкаў раённай паліклінікі ў Астраўцы», ажыццяўленне якога пачнецца ў жніўні-верасні 2020 года. Згодна з праектна-каштарыснай дакументацыі, мамограф плануецца размясціць на першым паверсе першага корпуса, у будынку паліклінікі.