Па дадзеных следства, 4 ліпеня ў Насілаве, на Маладзечаншчыне, кіроўца наехаў на пяцігадовага пешахода.
Па паведамленні афіцыйнага прадстаўніка УСК па Мінскай вобласці Таццяны Беланог, хлопчык быў ля краю праезнай часткі. Пасля наезду кіроўца адвёз дзіця ў бальніцу.
Вядома, што дзіця было на вуліцы з бабуляй. Жанчына размаўляла з суседзямі на супрацьлеглым баку вуліцы.
Следчыя ўзбудзілі крымінальную справу па частцы другой артыкула 317 Крымінальнага кодэкса – парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула цяжкія цялесныя пашкоджанні.