Фота аўтара.

У Беларусі на 8 ліпеня ачунялі і выпісаныя 52 тысячы 854 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамляе міністэрства аховы здароўя.

Зарэгістраваныя 64 тысячы 224 чалавекм з станоўчым тэстам на COVID-19. Плюс 221 – за суткі. Усяго праведзена за 1 мільён 87 тысяч 245 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 443 пацыенты з каронавірусам.  За суткі – сем.