Мікола Алейнік у судзе ў Маладзечне. Фота Настассі УТКІНАЙ.

8 ліпеня ў судзе Мінскай вобласці разглядалі скаргу Мікалая Алейніка на пастанову суда Маладзечанскага раёна 24 чэрвеня, вынесеную на Алейніка.

Абаронцам Алейніка выступіў адвакат Ігар Касцюк, які прадстаўляў інтарэсы і ў Маладзечне.

24 чэрвеня суд Маладзечанскага раёна прызнаў Міколу Алейніка вінаватым па артыкулах 23.34 і 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях – парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў і непавінавенне законнаму патрабаванню службовай асобы. Прызначыў пакаранне – 15 сутак з моманту затрымання.

У скарзе Алейнік напісаў, што пастанову суда лічыць незаконнай і неабгрунтаванай. Таму што яна вынесаная на падставе паказанняў супрацоўнікаў міліцыі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. А тлумачэнні Алейніка, атрыманыя пры падрыхтоўцы справы, атрымалі з парушэннямі працэсуальнага заканадаўства. Звяртае ўвагу, што ў супрацоўнікаў міліцыі не працавалі відэарэгістратары.

Суд не прыняў хадайніцтва абаронцы Алейніка аб допыце сведкі затрымання.

Такім чынам, прысуд Алейніку пакінулі без змяненняў – 15 сутак арышту.

Міколу Алейніку, затрыманаму на «ланцугу салідарнасці», далі 15 сутак