Падчас тэставання ў Маладзечне. Фота Настассі Уткінай.

Сто балаў на цэнтралізаваным тэставанні па беларускай мове набралі 78 абітурыентаў, паведаміў БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў Юры Міксюк. Вынікі тэставання ўжо даступныя абітурыентам у асабістых кабінетах на сайце інстытута.

«У цэлым абітурыенты досыць паспяхова справіліся з тэстам. У гэтым годзе значна больш стабальнікаў — 78 чалавек, у мінулым годзе іх было 42», — сказаў Юры Міксюк.

За апошнія пяць гадоў гэта найлепшы вынік (0,45%).