Фота Настассі УТКІНАЙ.

Школьныя лінейкі, якія праводзяцца 1 верасня, у гэтым годзе ў традыцыйным фармаце праводзіць не будуць з-за выканання мер бяспекі на фоне сітуацыі з каронавірусам. Пра гэта ў сераду заявіў міністр асветы Расіі Сяргей Краўцоў на міжнароднай канферэнцыі «Першыя вынікі пандэміі: выклікі і новыя магчымасці для сусветнай сістэмы адукацыі», паведамляе ТАСС. 

Ён нагадаў, што традыцыйна 1 верасня ў расійскіх школах праводзяцца святочныя лінейкі.

«Мы трошкі ў іншым фармаце іх правядзем, але школьнікі прыйдуць у школы, мы вельмі спадзяемся, што настаўнікі прыйдуць у школы, і пачнецца адукацыйны працэс», – сказаў міністр, пры гэтым не ўдакладніўшы, у якім менавіта фармаце пройдуць святы ў школах.

Міністр удакладніў, што новы навучальны год пачнецца з улікам усіх патрабаванняў бяспекі, каб не дапусціць распаўсюджванне каронавіруса. Краўцоў падкрэсліў, што Мінасветыя не мае намеру адмаўляцца ад вочнага фармату навучання.

Раней Расспажыўнагляд рэкамендаваў адмяніць ўсе масавыя мерапрыемствы ў школах да 1 студзеня 2021 года ў мэтах прафілактыкі каронавіруса.