Вілейскі РАУС шукае зніклага ўраджэнца і жыхара вёскі Вязынь, што на Вілейшчыне, 27-гадовага Юрыя Леанідавіча Жаўняровіча.
Ён жыве ў Вязыні па адрасе: завулак Завадскі, дом 1.
3 ліпеня мужчына пайшоў з дома ў невядомым кірунку. І да сёння месца яго знаходжання невядомае, паведамілі ў Вілейскім РАУС.
Устанавілі, што 7 ліпеня Юрыя Жаўняровіча бачылі каля 11.00 у Маладзечне, на прадуктовым рынку, па вуліцы Хмяльніцкага.
Прыкметы: на выгляд 25-30 год, рост каля 180 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, клуглы твар, кароткія цёмна-русыя валасы.
Быў апрануты: шэрая вятроўка, чорныя спартыўныя штаны з сінімі ўстаўкамі, чорная байка, майка з кароткімі рукавамі і арнаментам чорна-бела-сіняга колера, чорныя красоўкі з белай падэшвай.
Асобыя прыкметы: падчас хады карыстаецца кійком.