Фота Настассі УТКІНАЙ.

Здарэнні адбываліся 3 ліпяня ў  вілейскай краме «Дабраном». Фігурант – мясцовы жыхар, які нідзе не працуе.

Як расказаў карэспандэнту намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў, каля 11.00 мужчына прыйшоў у краму, што на вуліцы Гагарына. Прайшоўся па гандлёвай зале, узяў з вітрыны дзве бутэлькі гарэлкі і схаваў іх пад вопратку. І так выйшаў з крамы.

Прыкладна праз гадзіну вярнуўся. І такім самым чынам вынес з крамы бутэльку віскі і яшчэ адну бутэльку гарэлкі.

Каля 15.00 вярнуўся ў трэці раз. Узяў яшчэ бутэльку віскі і кілаграм рагу «Класічнага». На гэты раз работнікі крамы заўважылі падазронага пакупніка і затрымалі яго на выхадзе.

па словах Мікалая Мягкова, фігурант у 2019 годзе сем разоў прыцягваўся да адказнасці за дробныя крадзяжы. Па рашэнні суда Вілейскага раёна, мужчына 15 сутак правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання.