На месцы здарэння.

Першы такі выпадак здарыўся ў чэрвені ў вёсцы Вязавец. Другі – 6 ліпеня ў Насілаве.

У Вязаўцы мясцовыя падказалі ўчастковыму інспектару, што аднавясковец гоніць самагон. У выніку ў мужчыны знайшлі 144 літры прадукта і больш за сем тон брагі.

У Насілаве ж, дзякуючы грамадзянам, знайшлі 740 літраў самагоннай брагі, зробленай на аснове цукру. Па папярэдняй інфармацыі, каб зрабіць вытворчасці незаўважнай, фігурант выкарыстоўваў электрычнасць.

Практыка паказве, што апошнім часам, каб атрымаць максімальны прыбытак, самагоншчыкі раводзяць вадой тэхнічны спірт, а для паху дадаюць крыху самагону.