Фота Настассі УТКІНАЙ.

У Беларусі зарэгістравалі каля 500 цяжарных і парадзіх з COVID-19. Аб гэтым паведаміла 9 ліпеня галоўны спецыяліст аддзела дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Людміла Кеда.

—Працэнт інфіцыраваных COVID-19 цяжарных ў Беларусі мінімальны. Калі браць ад усіх інфіцыраваных, то гэта каля 500 жанчын — цяжарных і якія нарадзілі. Гэта невялікая лічба.

— І ў нас не было цяжкіх пацыентак і выпадкаў, якія б прывялі да крытычных сітуацый. Прыкладна 20-30% пацыентак зарэгістравана з каронавіруснай пнеўманіяй. У нас дзейнічае сістэма, якая дапамагае цяжарным жанчынам у залежнасці ад іх стану, — распавяла Кеда.

• Текст доступен на языке: Русский