Фота Настассі УТКІНАЙ.

239 экспертаў з 32 краін заявілі, што верагоднасць заразіцца COVID-19 праз паветра большая, чым лічыць СААЗ. Пра спрэчку сусветнай навуковай супольнасці з Сусветнай арганізацыяй аховы аховы здароўя піша The New York Times.

Нягледзячы на ўсё больш частыя і пераканаўчыя сведчанні ад небяспецы дробнай, інфікаванай вірусам аэразолі, СААЗ усё яшчэ заяўляе, што вынікі даследаванняў неканчатковыя і далей сцвярджае, што небяспеку ўяўляюць найперш буйныя кроплі інфэкцыі, якія ўтвараюцца пасля кашлю і чхання хворых.

Каронавірус, піша газета, знаходзіць усё новыя ахвяры па ўсім свеце ў барах, рэстаранах, офісах, на рынках і ў казіно. І гэта ўсё больш пацвярджае высновы многіх навукоўцаў: вірус затрымліваецца ў паветры памяшканняў, заражаючы навакольных людзей.

Калі паветраная перадача з’яўляецца значным фактарам у пандэміі, асабліва ў людных месцах з дрэннай вэнтыляцыяй, наступствы будуць значнымі. Маскі могуць спатрэбіцца ў памяшканні, нават у сацыяльна аддаленых месцах. Медыкам, якія лечаць пацыентаў з каронавірусам, могуць спатрэбіцца рэспіратары, якія адфільтроўваюць нават самыя маленькія рэспіратарныя кроплі.

Сістэмы вэнтыляцыі ў школах, дамах састарэлых, жылых дамах і на прадпрыемствах, магчыма, павінны мінімізаваць рэцыркуляцыю паветра і дадаваць новыя магутныя фільтры.

Для знішчэння вірусных часцінак, якія плаваюць ў выглядзе маленькіх кропель у памяшканнях, можа спатрэбіцца ультрафіялетавае выпраменванне.

Ужо сёння ясна, што памяшканні, дзе працуюць людзі, трэба як мага часцей праветрываць, дазваляючы ў іх доступ чыстага паветра праз вокны.

Але Сусветная арганізацыя аховы аховы здароўя даўно лічыць, што каронавірус распаўсюджваецца галоўным чынам у выглядзе буйных рэспіратарных кропель, якія, выдзяляюцца заражанымі людзьмі пры кашлі і чханні і хутка падаюць на падлогу.

Нават у сваёй апошняй абноўленай інфармацыі пра каронавірус, выпушчанай 29 чэрвеня, СААЗ сцвярджае, што паветраная перадача вірусу магчымая толькі пасля медычных працэдур, пры якiх утвараюцца аэразолі або кроплі памерам менш за 5 мікрон (мікрон роўны адной мільённай долі метру).

Але ў адкрытым лісце ў Сусветную арганізацыю аховы здароўя 239 навукоўцы з 32 краін свету пералічылі доказы і паказалі, што больш дробныя часцінкі могуць заразіць людзей. Навукоўцы заклікаюць СААЗ тэрмінова перагледзець свае рэкамендацыі.

Даследчыкі плануюць апублікаваць свой ліст у навуковым часопісе на гэтым тыдні.

• Текст доступен на языке: Русский