Ганна Бярнацкая. Фота забяспечанае гераіняй публікацыі.

Сярод тых, хто атрымаў найвышэйшы вынік на ЦТ па беларускай мове, – жыхарка Маладзечаншчыны Ганна Бернацкая. 

Сёлета дзяўчына скончыла Гарадзілаўскую сярэднюю школу, што ў Маладзечанскім раёне.

Як расказала Ганна карэспандэнту, сваё жыццё яна плануе звязаць з медыцынай. Куды канкрэтна будзе паступаць, вызначыцца, калі атрымае ўсе вынікі ЦТ.

Пра тое, як здаць ЦТ па роднай мове на сто балаў, мы абавязкова пагутарым з Ганнай. Матэрыл чытайце ў папяровай версіі «Рэгіянальнай газеты» за 17 ліпеня.

Нагадаем, што сёлета сто балаў на цэнтралізаваным тэставанні па беларускай мове набралі 78 абітурыентаў.

• Текст доступен на языке: Русский