На ЦТ у Маладзечне. Фота Настассі Уткінай.

На ЦТ па грамадазнаўстве 100 балаў набралі 44 абітурыенты, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Вынікі ЦТ па грамадазнаўстве ўжо даступныя абітурыентам у асабістых кабінетах на сайце РІКВ.

– У гэтым годзе сто балаў набралі 44 абітурыенты, у мінулым іх было 15, – распавёў Юры Міксюк.

Як можна заўважыць, колькасць стобальнікаў сёлета павялічылася фактычна ўтрая.

– Матывацыя і падрыхтоўка абітурыентаў спрыяе таму, што большая іх колькасць набірае абсалютныя вынікі, – дадаў дырэктар РІКВ.

ЦТ па грамадазнаўстве праходзіла 29 чэрвеня. Здаваць гэты прадмет планавалі больш 12,8 тысяч абітурыентаў. З зарэгістраваных не з’явіліся каля сямі працэнтаў.

Усяго на ЦТ у Беларусі зарэгістраваліся больш за 64 тысячы чалавек. Наступнае ЦТ – па гісторыі Беларусі – пройдзе 12 ліпеня.