Фота Настассі УТКІНАЙ.

Здарэнне адбылося 11 чэрвеня, каля 17.20, у аўтобусе №7, на прыпынку «Сярэдняя школа №9».

85-гадовая маладзечанка выходзіла з аўтобуса. Калі дзверы зачыняліся, яны заціснулі ёй руку. Калі ж кіроўца адчыніў дзверы, жанчына ўпала на тратуар. Падняцца ёй дапамог невядомы мужчына, паведаміла інспектар па адміністрацыйнай практыцы аддзела ДАІ Маладзечанскага РАУС, лейтэнант міліцыі Дыяна Галуза.

ДАІ просіць сведак і відавочцаў дадзенага здарэння звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: Маладзечна, вуліца Тамары Дудко, 1- 18 або па тэлефоне (8-0176) 74-53-40, 74-53-43 альбо па тэлефоне 102.