Фота pinterest.ru.

Здарэнне адбылося ў суботу. 25-гадовай нявесце стала дрэнна падчас застолля, госці ёй выклікалі хуткую дапамогу. Прыехала адна брыгада медыкаў, потым другая. Нягледзячы на намаганні дактароў, выратаваць дзяўчыну не ўдалося, паведамляе lenta.ru

Пазней высветлілася, што прычынай смерці стаў анафіналактычны шок. Дзяўчына пакутавала на алергію на арэхі і з’ела некалькі цукерак з арэхамі.

Адзначаецца, што родныя нявесты казалі пра яе алергію, калі заказвалі стравы. Аднак цукеркі, што былі на стале, утрымлівалі фрагменты арэхаў. Па словах відавочцаў, дзяўчына з’ела некалькі штук, пасля чаго ёй стала дрэнна.